Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

05.05.2021
04.05.2021 у дзяржаўнай установе адукацыі “Нясвіжская гімназія” адбылося заключнае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Шляхі актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках і пазаўрочных мерапрыемствах па беларускай мове і літаратуры”.

У ходзе пасяджэння настаўнікі акрэслілі формы, метады і прыёмы актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках і выхаваўчых мерапрыемствах па беларускай мове і літаратуры, вызначылі шляхі развіцця творчых здольнасцей вучняў і іх настаўнікаў у кантэксце вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

З сучаснымі падыходамі да актывізацыі і стымулявання вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры прысутных пазнаёміла Багдановіч А.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сейлавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

Па тэме “Кампетэнцыі настаўніка і вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў” выступіла Сырыца Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сноўская сярэдняя школа”.

У ходзе практычнай часткі пасяджэння настаўнікі працавалі над складаннем бліц-апытання па розных тэмах вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.

Кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання Дылеўская В.В. падвяла вынікі ўдзелу настаўнікаў у папярэдніх пасяджэннях, прааналізавала якасць выканання прапанаваных заданняў, акрэсліла шэраг пытанняў, працу над якімі неабходна працягнуць у наступным годзе.

Фотогалерея: